Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Стд 2016

Беларусь і Літва падпісалі праграму супрацоўніцтва ў галіне турызму на 2016-2017 гады

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Літва падпісалі праграму супрацоўніцтва ў галіне турызму на 2016-2017 гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Пасяджэнне сумеснай рабочай групы па турызме паміж Міністэрствам спорту і турызму Беларусі і Міністэрствам гаспадаркі Літвы адбылося ў Вільнюсе. Беларускую дэлегацыю ўзначаліла намеснік дырэктара дэпартамента па турызме Наталля Елісеева, літоўскую - начальнік аддзела па палітыцы турызму Рэналдас Чужас. У перагаворах прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі Аляксандр Кароль.

Бакі абмяняліся інфармацыяй аб развіцці турыстычнага сектара ў абедзвюх краінах, абмеркавалі стан і перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў гэтай сферы, у тым ліку ў рамках трансгранічных праектаў. Па выніках пасяджэння падпісана праграма супрацоўніцтва ў галіне турызму паміж двума міністэрствамі на 2016-2017 гады.

Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у рабоце міжнароднай выстаўкі падарожжаў, вольнага часу і спорту Adventur-2016 у Вільнюсе. На выстаўцы адбылася прэзентацыя турыстычных магчымасцей Беларусі, яе арганізатарам выступіла Нацыянальнае агенцтва па турызме. У прэзентацыі прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі буйных беларускіх туркампаній.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі