Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Май 2017

Беларусь і Кітай вывучаюць магчымасць узаемнага ўвядзення бязвізавага рэжыму да 30 дзён

  Беларусь і Кітай вывучаюць магчымасць узаемнага ўвядзення бязвізавага рэжыму да 30 дзён16 мая, Пекін /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай вывучаюць магчымасць узаемнага ўвядзення бязвізавага рэжыму да 30 дзён. Гэта тэма абмяркоўвалася сёння на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у Пекіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час перагавораў было адзначана, што такая магчымасць існуе. Кіраўнікі дзяржаў даручылі кампетэнтным органам дзвюх краін прадметна прапрацаваць гэту магчымасць.

Цяпер паміж краінамі дзейнічае бязвізавы рэжым для ўладальнікаў дыпламатычных або службовых пашпартоў, а таксама турыстычных груп. Акрамя таго, існуюць адпаведныя дамоўленасці аб кароткіх паездках у некаторыя гарады Кітая. КНР таксама ўваходзіць у спіс 80 краін, грамадзянам якіх можна знаходзіцца ў Беларусі без візы на працягу пяці дзён.

Як растлумачыў журналістам пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды, пытанне аб магчымасці ўвядзення бязвізавага рэжыму тэрмінам да 30 дзён узнікла не ўпершыню. "Гэта пытанне прапрацоўвалася даволі доўга і з'яўляецца элементам візавай палітыкі, якую праводзіць Міністэрства замежных спраў Беларусі ў цэлым, - сказаў дыпламат. - Гэта паслядоўны, лагічны крок па далейшай лібералізацыі візавага рэжыму. Ён у першую чаргу накіраваны на спрашчэнне і на паляпшэнне турыстычнага бізнесу паміж дзвюма краінамі".

Згодна са статыстыкай, кітайцы - найбольш актыўныя турысты ў свеце. У мінулым годзе колькасць турыстаў з гэтай краіны склала каля 120 млн, з іх амаль 50 млн наведалі еўрапейскія краіны. Беларусь штогод наведваюць усяго толькі некалькі тысяч грамадзян КНР, аднак палавіна з іх знаходзіцца ў краіне больш за 30 дзён. У студзені бязвізавы рэжым з Кітаем увяла Сербія. Сёння ў іх адзначаецца бум турыстычных паездак паміж краінамі.

"Цяпер міністэрствы замежных спраў дзвюх краін згодна з даручэннем будуць прадметна адпрацоўваць дакумент, магчымасці. Як правіла, трэба некалькі месяцаў, каб выйсці на рэалізацыю даручэння", - падагульніў Кірыл Руды.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі