Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Jun 2015

Беларусь і Кітай увядуць бязвізавы рэжым для групавых турпаездак

11 чэрвеня, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай увядуць бязвізавы рэжым для групавых турыстычных паездак. Аб гэтым у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін.

"Плануецца, што 18 чэрвеня ў Кітаі будзе падпісаны пратакол да пагаднення аб бязвізавых групавых турыстычных паездках. Кітайскі турыстычны рынак вельмі актыўна развіваецца, думаю, такое рашэнне істотна паўплывае на ўзаемны абмен турыстычнымі патокамі", - адзначыў Вадзім Кармазін.

"Мы заўсёды займалі пазіцыю, што трэба планамерна выходзіць на лібералізацыю візавага рэжыму, перш за ўсё гэта датычыцца краін з нізкім узроўнем міграцыйнай рызыкі", - сказаў дырэктар дэпартамента па турызме. Паводле яго слоў, вопыт чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску даказаў апраўданасць такой пазіцыі. "У гэтым годзе па ініцыятыве Мінспорту і турызму ўрад зацвердзіў пералік, куды ўвайшлі больш за 30 міжнародных спартыўных спаборніцтваў у Беларусі, удзельнікі якіх вызваляюцца ад консульскага збору - гэта значыць, віза ёсць, але яна бясплатная. Гэта зручна перш за ўсё для спартсменаў", - паведаміў Вадзім Кармазін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі