Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Лют 2020

Беларусь і Кітай абмяняліся інфармацыяй аб нацыянальных мерах па процідзеянні распаўсюджванню каранавіруса

Беларусь і Кітай абмяняліся інфармацыяй аб нацыянальных мерах па процідзеянні распаўсюджванню каранавіруса
У час сустрэчы. Фота МЗС

4 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас 3 лютага сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Мінску Цуй Цымінам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У адказ на нядаўнюю перадачу Беларуссю гуманітарнай дапамогі кітайскаму народу ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса Цуй Цымін перадаў ад імя кіраўніцтва Кітая шчырую падзяку Прэзідэнту Беларусі і беларускаму народу за важную і выключна своечасовую дапамогу ў складаны для КНР час. Пасол Кітая асабліва адзначыў, што беларускі самалёт з індывідуальнымі сродкамі абароны, медыкаментамі і сродкамі дэзынфекцыі стаў першым, які прыляцеў у Кітай з-за мяжы ў сувязі з сітуацыяй з каранавірусам.

Беларускія і кітайскія дыпламаты абмяняліся інфармацыяй аб комплексных нацыянальных мерах па процідзеянні распаўсюджванню каранавіруса і ўзгаднілі неабходныя крокі па іх эфектыўнай каардынацыі.

"Намеснік міністра і пасол падкрэслілі важнасць узважанага і грунтоўнага падыходу да ацэнкі сітуацыі з каранавірусам у свеце ў адпаведнасці з прафесійным меркаваннем экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якія, па-першае, адзначылі ўзорныя дзеянні ўлад Кітая як новы стандарт якасці ў рэагаванні на надзвычайную сітуацыю ў галіне аховы здароўя і, па-другое, не рэкамендавалі краінам свету ўводзіць у сувязі з вірусам абмежаванні на перамяшчэнне людзей і гандаль таварамі", - расказалі ў прэс-службе.

Андрэй Дапкюнас і Цуй Цымін абмеркавалі меры садзейнічання беларускім і кітайскім грамадзянам, якія плануюць вяртанне да месца жыхарства, работы ці вучобы.

Закрануўшы тэму двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне шматбаковай дыпламатыі, бакі пацвердзілі зацікаўленасць у далейшым умацаванні традыцый узаемнай падтрымкі і супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі