Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Кст 2016

Беларусь і Балгарыя распрацуюць дарожную карту для павелічэння ўзаемных турпатокаў

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Балгарыя да 1 студзеня 2017 года распрацуюць дарожную карту мерапрыемстваў на 2017-2018 гады для павелічэння ўзаемных турыстычных патокаў. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму па выніках пасяджэння беларуска-балгарскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў сферы турызму.

Бакі пацвердзілі гатоўнасць і ў далейшым развіваць супрацоўніцтва ў галіне турызму, дамовіліся абмяняцца нарматыўнымі прававымі актамі, іншымі дакументамі, якія рэгулююць развіццё турызму, інфармацыяй аб міжнародных турыстычных выстаўках у Беларусі і Балгарыі ў 2017 і 2018 гадах, а таксама садзейнічаць у правядзенні прэзентацыі турыстычных магчымасцей.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі пытанні, звязаныя з асаблівасцямі развіцця ў Беларусі і Балгарыі аграэкатурызму, дзейнасці турысцка-інфармацыйных цэнтраў, арганізацыі адпачынку і аздараўлення дзяцей.

Адбыўся абмен думкамі аб існуючай у краінах практыцы збору, апрацоўкі і аналізу статыстычных даных, звязаных з улікам турыстаў. У Балгарыі праводзіцца актыўная работа па ўкараненні электроннай сістэмы рэгістрацыі і ўліку гасцей у месцах размяшчэння. На думку спецыялістаў, гэта дасць магчымасць наладзіць збор дакладнай інфармацыі і зрабіць турыстычную сферу больш адкрытай. Адпаведны дакумент знаходзіцца ў парламенце, для рэалізацыі праграмы прадугледжана выдзяленне фінансавых сродкаў.

Таксама беларускі бок цікавіла, як у Балгарыі рэгулюецца дзейнасць турыстычных кампаній. Члены балгарскай дэлегацыі расказалі, што ў іх краіне зарэгістравана 3 120 суб'ектаў, якія аказваюць турпаслугі, іх дзейнасць строга рэгламентуецца: яны не толькі абавязаны атрымаць дзяржаўную ліцэнзію, але і аплаціць немалы страхавы ўзнос на выпадак форс-мажорных абставін. На думку прадстаўнікоў Міністэрства турызму Балгарыі, гэта прымушае фірмы больш адказна падыходзіць да свайго бізнесу і гарантаваць грамадзянам абарону іх законных інтарэсаў.

У 2015 годзе Балгарыя была на чацвёртым месцы па папулярнасці ў беларускіх турыстаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі