Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Сак 2021

БДУ ўзняўся на 100 месцаў у рэйтынгу QS па фізіцы і астраноміі

БДУ ўзняўся на 100 месцаў у рэйтынгу QS па фізіцы і астраноміі
Фота з архiва

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БДУ на 100 месцаў палепшыў пазіцыю ў прадметным рэйтынгу Quacquarelli Symonds (QS). Абноўленыя спісы апублікаваны сёння ноччу па 51 навуковым напрамку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.

"БДУ ўзняўся на 100 пазіцый у прадметным рэйтынгу "Фізіка і астраномія" і заняў месца ў групе 451-500 сярод амаль 30 тыс. існуючых ВНУ. Рост абумоўлены паляпшэннем рэпутацыі сярод экспертаў, павелічэннем колькасці артыкулаў па прадметнай галіне і колькасці іх цытаванняў", - расказалі ў прэс-службе.

Прадметныя рэйтынгі распрацаваны для дапамогі студэнтам у выбары ўніверсітэтаў па напрамках, якія цікавяць. У залежнасці ад спецыфікі катэгорыі колькасць ранжыраваных ВНУ вар'іруецца ад 50 да 600 лепшых. Аснову методыкі QS складаюць чатыры крытэрыі. Гэта рэпутацыя ўстановы па выніках апытання міжнародных акадэмічных экспертаў і работадаўцаў, сярэдняя колькасць цытавання навуковых публікацый за пяцігадовы перыяд і індэкс Хірша ВНУ ў гэтай навуковай галіне. Пры гэтым методыка не ўлічвае публікацыі, падрыхтаваныя вялікімі калабарацыямі, удзельнікам якіх з'яўляецца і БДУ. Нягледзячы на гэту ўмову, беларуская ВНУ ўваходзіць у спіс элітных універсітэтаў свету ў галіне фізікі і астраноміі.

Узначаліў прадметны рэйтынг QS "Фізіка і астраномія" Масачусецкі тэхналагічны інстытут. З краін-суседзяў у гэтай катэгорыі прадстаўлены 16 расійскіх універсітэтаў, сярод якіх МДУ імя М.В.Ламаносава (29-е месца), Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (50-е), Нацыянальны даследчы ядзерны ўніверсітэт "МІФІ" (86-е), Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт (90-е), шэсць польскіх ВНУ на чале з Варшаўскім універсітэтам (151-200), з іншых краін - Вільнюскі ўніверсітэт (301-350), Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Т.Шаўчэнкі (401-450), Універсітэт Тарту (451-500).

БДУ адзіны з універсітэтаў Беларусі прысутнічае ў прадметным рэйтынгу QS па фізіцы і астраноміі з 2017 года. Акрамя QS, БДУ прадстаўлены ў шасці прадметных рэйтынгах іншых агенцтваў: Shanghai Ranking Consultancy па фізіцы з пазіцыяй 201+, Times Higher Education па інжынерных навуках і тэхналогіях (601+) і фізічных навуках (801+), U.S. News па фізіцы (176) і па хіміі (612), URAP па фізічных навуках (778). Таксама БДУ ўдзельнічае ў 11 глабальных рэйтынгах універсітэтаў свету, у тым ліку ў QS, займаючы 317-е месца, а ў U.S. News - 367-е.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі