Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Feb 2015

БДУ ўвайшоў у тройку лепшых ВНУ СНД

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт увайшоў у тройку лепшых ВНУ СНД, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўніверсітэта.

Апублікаваны вынікі чарговага абнаўлення Сусветнага вэбаметрычнага рэйтынгу ўніверсітэтаў (Webometrics Ranking of World Universities). У рэйтынгу ўлічваюцца даныя 22 тыс. вышэйшых навучальных устаноў (усяго ў свеце налічваецца больш за 30 тыс. ВНУ). Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт заняў 612-е месца ў сусветным рэйтынгу, падняўшыся на 61 пазіцыю, і ўвайшоў у тройку лепшых універсітэтаў СНД, уступіўшы толькі Маскоўскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя М.В.Ламаносава (129-е месца) і Санкт-Пецярбургскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту (539). Сярод універсітэтаў краін-суседзяў найбольш высокую пазіцыю займае Вільнюскі ўніверсітэт (681), Латвійскі ўніверсітэт (901), Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (937).

Сярод беларускіх ВНУ БДУ стабільна захоўвае першынство. Другое месца сярод беларускіх ВНУ займае Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы, якія ўзняўся з 2154-й на 2039-ю пазіцыю. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт у гэтым годзе размясціўся на 2230-м радку (1937-я пазіцыя ў мінулым годзе). Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі заняў у рэйтынгу 2953-і радок, узняўшыся з 3127-га месца.

Рэйтынг Webometrics Ranking of World Universities ужо больш за 10 гадоў складаецца іспанскай даследчай лабараторыяй Laboratorio de Internet і абнаўляецца два разы ў год: у студзені і ліпені. Як правіла, вышэйшыя навучальныя ўстановы ранжыруюцца па чатырох паказчыках, якія характарызуюць узровень навуковых публікацый і прысутнасць універсітэтаў у сусветнай інтэрнэт-прасторы: "уплыў" - цытаванне сайта, "прысутнасць" - памер сайта, "адкрытасць" - колькасць файлаў згодна з данымі пошукавай сістэмы Google Scholar і "якасць" - колькасць публікацый супрацоўнікаў універсітэта, якія трапілі ў 10 працэнтаў найбольш цытуемых у свеце паводле даных Scopus. Пры гэтым па параметры "адкрытасць", які характарызуе прадстаўленне навучальных і навуковых матэрыялаў на сайце ўніверсітэта, БДУ займае 38-е месца ў свеце. Як і ў мінулым годзе, на вяршыні рэйтынгу размясціліся Гарвардскі ўніверсітэт, Масачусецкі тэхналагічны інстытут і Стэнфардскі ўніверсітэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі