Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Лют 2016

БДУ ўвайшоў у тройку лепшых ВНУ СНД у новай рэдакцыі рэйтынгу Webometrics

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БДУ ўвайшоў у тройку лепшых універсітэтаў СНД у новай рэдакцыі Сусветнага вэбаметрычнага рэйтынгу ўніверсітэтаў (Webometrics Ranking of World Universities), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.

У новай рэдакцыі рэйтынгу Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт заняў 584-е месца, падняўшыся ў параўнанні з мінулым годам на 25 пазіцый (609-е - у жніўні 2015 года). Усяго ў Webometrics улічваюцца даныя больш як 22 тыс. вышэйшых навучальных устаноў (у свеце налічваецца больш за 30 тыс. ВНУ).

Пры гэтым БДУ зноў увайшоў у тройку лепшых універсітэтаў СНД, уступіўшы толькі Маскоўскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя М.В.Ламаносава (134-е месца) і Санкт-Пецярбургскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту (452-е месца). Сярод сталічных універсітэтаў краін-суседзяў у рэйтынгу прадстаўлены Варшаўскі ўніверсітэт (282), Вільнюскі ўніверсітэт (689), Латвійскі ўніверсітэт (897), Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (1023).

Сярод беларускіх ВНУ БДУ стабільна захоўвае першынство. Другое месца займае Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы, які размясціўся на 2091-й пазіцыі. Трэцяе месца - у Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (2504-ы радок). Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі заняў у рэйтынгу 2016 года 3043-ю пазіцыю. Замкнуў пяцёрку айчынных ВНУ Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (3537).

Рэйтынг Webometrics Ranking of World Universities ужо больш як 10 гадоў складаецца іспанскай даследчыцкай лабараторыяй Laboratorio de Internet і абнаўляецца два разы ў год - у студзені і ліпені. Вышэйшыя навучальныя ўстановы ранжыруюцца па чатырох паказчыках, што характарызуюць узровень навуковых публікацый і прысутнасць універсітэтаў у сусветнай інтэрнэт-прасторы: "уплыў" - цытуемасць сайта, "прысутнасць" - размер сайта, "адкрытасць" - колькасць файлаў паводле даных пошукавай сістэмы Google Scholar і "якасць" - колькасць публікацый супрацоўнікаў універсітэта, якія трапілі ў 10 працэнтаў найбольш цытуемых у свеце паводле звестак навукаметрычнай базы даных Scopus.

На вяршыні рэйтынгу па традыцыі размясціліся Гарвардскі ўніверсітэт, Стэнфардскі ўніверсітэт і Масачусецкі тэхналагічны інстытут.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі