Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Oct 2015

БДУ увайшоў у рэйтынг 800 лепшых універсітэтаў свету па версіі Times Higher Education

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт увайшоў у рэйтынг 800 лепшых універсітэтаў свету па версіі брытанскага спецыялізаванага часопіса Times Higher Education, паведамляе БЕЛТА.

БДУ стаў адзінай беларускай ВНУ, што трапіла ў рэйтынг, размясціўшыся ў групе навучальных устаноў, якія займаюць месцы з 601-га па 800-е. У гэту групу таксама ўвайшлі Бельгійскі тэхналагічны інстытут, універсітэт тэхналогій і эканомікі ў Будапешце, універсітэт Маямі ў ЗША, Кінгстанскі ўніверсітэт у Вялікабрытаніі, Гданьскі політэхнічны ўніверсітэт, Вільнюскі ўніверсітэт і іншыя.

У першую пяцёрку рэйтынгу ўвайшлі Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут, Оксфардскі, Стэнфардскі і Кембрыджскі ўніверсітэты, Масачусецкі тэхналагічны інстытут.

Раней паведамлялася, што Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт згодна з рэйтынгам QS World University Rankings увайшоў у топ-500 лепшых універсітэтаў свету, размясціўшыся ў групе ВНУ, якія займаюць з 421-й па 430-ю пазіцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі