У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Ліп 2020

БДПУ правядзе дні адкрытых дзвярэй анлайн

БДПУ правядзе дні адкрытых дзвярэй анлайн
БДПУ. Фота minsktourism.by

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Факультэты і інстытуты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка правядуць з 21 па 23 ліпеня дні адкрытых дзвярэй у анлайн-рэжыме. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

"Абітурыенты і іх бацькі азнаёмяцца з галоўнай педагагічнай ВНУ Беларусі, змогуць задаць пытанні адміністрацыі факультэтаў і інстытутаў, даведацца пра асаблівасці паступлення і навучання, насычанае, навуковае, культурнае і спартыўнае жыццё ўніверсітэта. Для падключэння да анлайн-мерапрыемства выбранага факультэта або інстытута неабходна прайсці па спасылцы (уся неабходная інфармацыя размешчана на сайце ВНУ). На старонцы ўваходу ўвесці сваё імя і націснуць "падключыцца". Пры падключэнні выбраць рэжым "толькі слухаць", - растлумачылі ў прэс-службе.

Дні адкрытых дзвярэй у Інстытуце інклюзіўнай адукацыі, Інстытуце псіхалогіі, на гістарычным факультэце, а таксама дашкольнай адукацыі адбудуцца 21 ліпеня. На факультэтах прыродазнаўства, пачатковай адукацыі, фізіка-матэматычным і факультэце сацыяльна-педагагічных тэхналогій - 22 ліпеня. На філалагічным факультэце, эстэтычнай адукацыі і фізічнага выхавання абітурыентаў чакаюць 23 ліпеня.

Дні адкрытых дзвярэй таксама будуць трансліравацца на афіцыйным YouTube-канале БДПУ. Акрамя таго, 23 ліпеня пройдзе анлайн-канферэнцыя з прыёмнай камісіяй. Яе прадстаўнікі раскажуць аб правілах, тэрмінах і лічбах прыёму, прахадных балах мінулага года, ільготах пры паступленні. Пачатак у 11.00.

У прэс-службе дадалі, што на сайце ўніверсітэта ёсць рубрыка "Абітурыенту", дзе размешчана актуальная інфармацыя адносна паступлення.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс