Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Лют 2020

Баскетбалісты зборнай Беларусі перамаглі партугальцаў у кваліфікацыі ЧС

Баскетбалісты зборнай Беларусі перамаглі партугальцаў у кваліфікацыі ЧС

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты зборнай Беларусі атрымалі другую перамогу ў адборачным турніры чэмпіянату свету 2023 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

24 лютага на паркеце мінскага Палаца спорту падапечныя Расціслава Вергуна выйгралі ў каманды Партугаліі з лікам 72:56 (19:18, 15:11, 19:18, 19:9). Большая частка гульнявога часу прайшла ў роўнай барацьбе, і толькі ў канцы паядынку гаспадары змаглі адарвацца ад сапернікаў і перамагчы. Самым рэзультатыўным у складзе беларусаў стаў Максім Салаш, у актыве якога 19 балаў.

У стартавым туры спаборніцтваў кваліфікацыйнай групы А зборная Беларусі разграміла ў Нікасіі каманду Кіпра з лікам 97:41. Партугальскія баскетбалісты ў сябе дома абыгралі гасцей з Албаніі з рэзультатам 70:62. Албанскія баскетбалісты абыгралі на сваёй пляцоўцы кіпрыётаў з лікам 71:64. Становішча каманд пасля двух гульнявых дзён: Беларусь - 4 ачкі, Партугалія - 3, Албанія - 3, Кіпр - 2.

У бягучым годзе беларускія баскетбалісты прымуць на сваёй арэне каманды Албаніі (26 лістапада) і Кіпра (30 лістапада). Астатнія паядынкі беларусы правядуць у 2021 годзе: 18 лютага ў Партугаліі, 21 лютага ў Албаніі.

Па такой жа схеме праходзіць турнір у папярэднім квартэце В. Пасля двух гульнявых дзён становішча ў ім такое: Косава - 4 ачкі, Ісландыя - 3, Славакія - 3, Люксембург - 2.

У наступны этап адборачнага турніру выйдуць па дзве лепшыя зборныя з дзвюх груп. Фінальны этап сусветнага першынства 2023 года, у якім згуляюць 32 каманды, упершыню пройдзе адразу ў трох краінах: Інданезіі, Філіпінах і Японіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі