Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Сак 2015

"Барысаў-Арэна" ўвайшла ў дзясятку лепшых стадыёнаў свету, адкрытых у 2014 годзе

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Барысаў-Арэна" ўвайшла ў дзясятку лепшых стадыёнаў планеты, уведзеных у строй у 2014 годзе. Такі вынік штогадовага конкурсу, які праводзіць сайт StadiumDB.com, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Новы барысаўскі стадыён толькі футбольны, умяшчае 13 тыс. гледачоў, заняў 7-е месца, набраўшы 63 371 бал. У тройку лепшых спартыўных арэн увайшлі "Allianz Parque" (Сан-Паўлу, Бразілія; умяшчальнасць 43 600 гледачоў), "San Mames Barria" (Більбаа, Іспанія; 52 289) і "Адкрыццё Арэна" (Масква, Расія; 45 000). У галасаванні прынялі ўдзел амаль 97 тыс. чалавек са 136 краін, якія ацэньвалі якасць 32 стадыёнаў з усяго свету.

"Барысаў-Арэна", спраектаваная славенскай кампаніяй Ofis Arhitekti, першы беларускі стадыён, які трапіў у лік удзельнікаў гэтага прэстыжнага конкурсу. Будаўніцтва арэны коштам амаль 50 млн еўра пачалося ў лістападзе 2010 года, а першы матч на яго футбольным полі быў праведзены 3 мая 2014 года, калі ў фінале розыгрышу Кубка Беларусі салігорскі "Шахцёр" абыграў гродзенскі "Нёман" (1:0). У мінулым сезоне на "Барысаў-Арэну" прыпала вельмі вялікая нагрузка: акрамя яе гаспадароў футбалістаў БАТЭ, якія праводзілі гульні чэмпіянату Беларусі і Лігі чэмпіёнаў, на ёй гуляла мінскае "Дынама", якое праводзіла сустрэчы групавога этапу Лігі Еўропы, а таксама нацыянальная зборная Беларусі. Паводле водгукаў удзельнікаў матчаў, афіцыйных прадстаўнікоў міжнародных футбольных структур і балельшчыкаў, работнікі "Барысаў-Арэны" выдатна справіліся са сваімі задачамі, забяспечыўшы цудоўныя ўмовы для ўсіх гасцей. Па класіфікацыі Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) "Барысаў-Арэна" мае вышэйшую, чацвёртую, катэгорыю, што дае ёй магчымасць прымаць спаборніцтвы самага высокага ўзроўню.

У гэтым годзе барысаўчане не збіраюцца апускаць планку і рыхтуюцца гасцінна сустрэць спартсменаў і гледачоў. Плануецца, што новы футбольны сезон на "Барысаў-Арэне" адкрыецца 21 сакавіка чвэрцьфінальным паядынкам розыгрышу Кубка Беларусі, у якім барысаўскі БАТЭ прыме фіналіста мінулага кубкавага турніру гродзенскі "Нёман".

Акрамя наведвання футбольных матчаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў наведвальнікі "Барысаў-Арэны" могуць скарыстацца трэнажорнай залай, фітнес- і дзіцячым гульнявым цэнтрамі, пазаймацца ў студыі танцаў, узяць напракат спартыўны інвентар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі