Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Чэр 2016

"Балетнае лета ў Вялікім" настане 11 чэрвеня

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны фестываль "Балетнае лета ў Вялікім" трэці раз пройдзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі 11-17 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

Фестываль адкрыецца прэм'ерай балета Палада Бюльбюль аглы "Каханне і смерць" у пастаноўцы маладога харэографа Вольгі Костэль, які пакажуць 11 і 12 чэрвеня. Паводле слоў харэографа, старажытнацюркская міфалогія, якая пакладзена ў аснову спектакля, - гэта скарбніца агульначалавечых маральных каштоўнасцей, правіл і традыцый. Аўтары прадставяць экзістэнцыяльны погляд на чалавека і прыроду, чалавека і стыхію. За дырыжорскім пультам - маэстра Эйюб Куліеў з Азербайджана.

Убачыць балет "Маленькі прынц" Яўгена Глебава гледачы змогуць 14 чэрвеня. Музыка была створана кампазітарам амаль 35 гадоў таму, балет ставілі ў Вялікім тэатры Расіі, у Хельсінкі, Самары, Ніжнім Ноўгарадзе. Прэм'ера ў Мінску адбылася восенню мінулага года. Балет харэографа Аляксандры Ціхаміравай - гэта філасофская прытча паводле алегарычнай казкі Антуана дэ Сент-Экзюперы, якая адказвае на вечныя пытанні аб сэнсе жыцця, сутнасці кахання, цане дружбы. Галоўныя партыі выканаюць вядучыя майстры беларускай сцэны.

Заслужаная артыстка Расіі вядучая балерына Міхайлаўскага тэатра Кацярына Борчанка выступіць 15 чэрвеня ў партыі Адэты-Адыліі ў балеце "Лебядзінае возера" Пятра Чайкоўскага. Гэта партыя з'яўляецца адной з каронных роляў знакамітай пецярбургскай танцоўшчыцы.

Два балеты культавага харэографа сучаснасці Іржы Кіліяна і харэаграфічную карціну з балета "Баядэрка" Людвіга Мінкуса гледачы ўбачаць вечарам 16 чэрвеня. Прэм'ера балета "Шэсць танцаў" Іржы Кіліяна на беларускай сцэне адбылася тры гады таму. У гэтым тэатральным сезоне Вялікі тэатр ажыццявіў пастаноўку яшчэ аднаго спектакля Кіліяна з серыі "Чорна-белыя балеты" - Le Petite Mort ("Маленькая смерць"), таксама пастаўленага на музыку Вольфганга Амадэя Моцарта.

Завершыць "Балетнае лета" 17 чэрвеня гала-канцэрт зорак сусветнага балета, на які запрошаны артысты з розных краін. Упершыню выступяць у Мінску Ксенія Аўсянік-Канваліна і Джэймс Форбат - салісты Англійскага нацыянальнага балета. Яшчэ адна балетная пара прыедзе з Казахстана. Гаўхар Усіну і Жанібек Іманкулаў - вядучыя салісты Дзяржаўнага тэатра оперы і балета "Астана Опера". У гала-канцэрце прыме ўдзел прыма-балерына Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Нігяр Ібрагімава - беларускія гледачы ўжо ведаюць яе па выступленні на фестывалі ў Мінску ў мінулым годзе. Пацвердзілі свой удзел салісты Берлінскага дзяржаўнага балета Уладзіслаў Марынаў, выпускнік балгарскай Вышэйшай школы мастацтваў і музыкі, і Лучыа Відал, які скончыў тэатральную школу сучаснага танца ў Буэнас-Айрэсе. Акрамя таго, гледачоў чакаюць выступленні зорак беларускага балета.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі