Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Чэр 2021

"Балетнае лета ў Вялікім" адкрыецца 11 чэрвеня прэм'ерай "Лебядзінага возера"


Фота з архiва

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. VII фестываль "Балетнае лета ў Вялікім" пройдзе з 11 па 17 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Вялікім тэатры Беларусі.

11 чэрвеня фестываль адкрые прэм'ера новай рэдакцыі балета "Лебядзінае возера" Пятра Чайкоўскага ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка Вялікага тэатра народнага артыста СССР Валянціна Елізар'ева. Партыі Адэты-Адыліі і Зігфрыда на беларускай сцэне выканаюць Элеанора Севенард і Дзяніс Родзькін. У якасці дырыжора выступіць Уладзімір Авадок. "А 12 чэрвеня ў "Лебядзіным возеры" саліраваць будуць Людміла Уланцава, Арцём Банькоўскі, заслужаны артыст Беларусі Антон Краўчанка, Такатошы Мачыяма", - расказалі арганізатары.

Балет "Шчаўкунок" у аўтарскай рэдакцыі Валянціна Елізар'ева гледачы змогуць убачыць 14 чэрвеня. Дырыжыраваць будзе ўладальнік медаля Францыска Скарыны Іван Касцяхін. "Ганна Карэніна" на музыку Пятра Чайкоўскага ў пастаноўцы харэографа Вольгі Костэль паводле рамана Льва Талстога запланавана на 15 чэрвеня. Кіраваць аркестрам будзе дырыжор Алег Лясун. 16 чэрвеня на сцэне тэатра разгорнецца балет "Пер Гюнт" Эдварда Грыга. "Гэта пастаноўка харэографа Сяргея Мікеля паводле п'есы Генрыка Ібсена. Дырыжыраваць будзе Уладзімір Авадок", - адзначылі ў тэатры.

Фестываль завершыцца гала-канцэртам зорак сусветнага балета 17 чэрвеня. Пастаноўшчык заключнага канцэрта - Вольга Костэль, а дырыжорам стане Алег Лясун. "Будуць прадстаўлены нумары як класічнай, так і сучаснай харэаграфіі. На сцэне выступяць вядучыя артысты беларускага балета, а таксама запрошаныя салісты: Любоў Андрэева і Алег Габышаў з Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета Барыса Эйфмана, Кацярына Пярвушына з тэатра "Крамлёўскі балет", Юрый Выбарнаў з МАМТ імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі, Ганна Ціхамірава і Аляксандр Смальянінаў з Вялікага тэатра Расіі, Ігар Колб, Аксана Скорык і Андрэй Ермакоў з Марыінскага тэатра, Булган Рэнцэндорж і Кірыл Макурын з Пермскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Чайкоўскага", - падкрэслілі арганізатары.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі