Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Mar 2016

Балет "Вітаўт" Вялікага тэатра Беларусі ўбачаць гледачы ў Маскве

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі пакажа спектакль "Вітаўт" у Маскве. Аб гэтым паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спектакль, які расказвае аб станаўленні беларускага народа, варожасці княстваў, палітыцы ў XIV-XV стагоддзях, будзе паказаны на сцэне Вялікага тэатра Расіі ў канцы чэрвеня. Балет уключаны ў праграму Дзён культуры Беларусі ў Расіі. Ужо сёння ідзе падрыхтоўка да такога культурнага візіту, адзначыла Ірына Дрыга.

Акрамя таго, да Дзён культуры прымеркаваны так званыя Беларускія сезоны, якія на працягу чэрвеня пройдуць на базе Дзелавога і культурнага комплексу пры пасольстве Беларусі ў Расіі. Там будуць паказаны спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага і спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

На сцэне Дзелавога і культурнага комплексу пры падтрымцы дзяржавы рэгулярна арганізуюцца паказы спектакляў беларускіх тэатраў, дадала першы намеснік міністра культуры. З поспехам прайшоў паказ спектакля "Хто смяецца апошнім" да 120-годдзя Кандрата Крапівы Тэатра-студыі кінаакцёра. Маскоўскай публіцы спектакль прыйшоўся даспадобы, тэатр атрымаў запрашэнне прадставіць спектакль Уладзіміра Гасцюхіна "Ганна Снегіна".

Расійскія тэатральныя калектывы таксама нярэдкія госці на беларускай сцэне, у тым ліку яны пастаянныя ўдзельнікі беларускіх тэатральных фестываляў. У мінулым годзе пралангіравана дамоўленасць аб супрацоўніцтве на 2015-2017 гады міністэрстваў культуры дзвюх дружалюбных краін, што пасадзейнічае гастрольнай дзейнасці ў тым ліку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі