Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Ліп 2020

"Ажыўшыя фатаграфіі" Мінска пакажа праект прадстаўніцтва МТРК "Мір" і БЕЛТА


Фота з архiва

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўніцтва міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі і Беларускае тэлеграфнае агенцтва падрыхтавалі сумесны праект "Ажыўшыя фатаграфіі", які ілюструе гісторыю і сучаснасць сталіцы нашай краіны, паведамляе БЕЛТА.

Для праекта падрыхтаваны цыкл відэаролікаў на аснове архіўных фатаграфій і кадраў відэаздымкі сучаснага Мінска. Гледачы змогуць убачыць, як змяніўся горад за гады суверэнітэту Беларусі, як выглядала сталіца ў 1990-я і што ўяўляе сабой цяпер.

Рэжысёры, журналісты і фотакарэспандэнты перагледзелі ў архівах БЕЛТА сотні фатаграфій 30-гадовай даўнасці. Адабралі тыя кадры, на якіх паказаны знакавыя для Мінска выдатныя мясціны.

У відэароліках пераносімся з чорна-белага Мінска ў каляровую сталіцу 2020-га. Паказваем, як Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама" ператварыўся з рынку 1990-х у сучасны спартыўны аб'ект; побач са стэлай "Мінск - горад-герой" з'явіўся Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны; змяніліся праспекты Незалежнасці і Пераможцаў, плошча Якуба Коласа, вуліца Няміга, Чыгуначны вакзал і Вялікі тэатр Беларусі.

Стартуе праект "Ажыўшыя фатаграфіі" 3 ліпеня ў эфіры тэлеканала "Мір". Усяго падрыхтавана 10 выпускаў. Сумесная работа будзе прадоўжана, плануюцца таксама відэасюжэты пра абласныя цэнтры Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі