Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Чэр 2021

Азаранка і Сабаленка выйшлі ў 1/4 фіналу парнага разраду турніру ў Берліне

Азаранка і Сабаленка выйшлі ў 1/4 фіналу парнага разраду турніру ў Берліне
Фота из vk-акаўнта Victoria Azarenka

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка паспяхова стартавалі ў парным разрадзе турніру катэгорыі WTA-500 у Берліне з прызавым фондам $565,5 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння беларускі тандэм у матчы 1/8 фіналу ўпэўнена перайграў чэшскі дуэт Караліна Мухава / Караліна Плішкава - 6:1, 6:3. У чвэрцьфінале Азаранка і Сабаленка сустрэнуцца з харвацка-амерыканскай парай Петра Марціч / Шэлбі Роджэрс.

Заўтра ў стартавым паядынку адзіночнага разраду саперніцай Вікторыі Азаранка (16-ы нумар сусветнага рэйтынгу) будзе прадстаўніца Германіі Андрэа Петкавіч (129). Арына Сабаленка (4) пачне выступленне на травяных кортах нямецкай сталіцы з другога раўнда. Яе апаненткай будзе пераможца сённяшняга матчу паміж амерыканскай тэнісісткай Мэдзісан Кіз (28) і полькай Магдаленай Фрэш (149).

Турнір у Берліне завершыцца 20 чэрвеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі