Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Mar 2018

Азаранка і Сабаленка перамаглі на старце тэніснага турніру ў Маямі

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў другі раўнд турніру катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Маямі з прызавым фондам $7,9 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым паядынку Азаранка, якая займае цяпер 186-е месца ў рэйтынгу WTA, гуляла з амерыканкай Кэтрын Беліс, у якой 44-я пазіцыя. Беларуска правяла сустрэчу вельмі ўпэўнена і ўступіла саперніцы ўсяго тры геймы - 6:3, 6:0.

Наступнай саперніцай Вікторыі Азаранка будзе яшчэ адна амерыканская тэнісістка 15-я ракетка свету Мэдзісан Кіз. Вікторыя Азаранка тройчы станавілася пераможцай турніру ў Маямі - у 2009, 2011 і 2016 гадах.

Беларуска Арына Сабаленка (60-ы нумар сусветнага рэйтынгу) сустракалася з амерыканкай Мэдзісан Брэнгл (77) і выйграла ў двух сэтах - 6:1, 6:4. Цяпер Сабаленка згуляе з 9-й ракеткай планеты Петрай Квітавай з Чэхіі.

Аляксандра Сасновіч (46) у першым раўндзе змагла атрымаць валявую перамогу над яшчэ адной чэшкай Крысцінай Плішкавай (80) - 1:6, 7:6 (7:5), 7:5. Яе наступнай саперніцай будзе расійская тэнісістка Настасся Паўлючэнкава (25).

У першым раўндзе мужчынскага парнага разраду беларус Максім Мірны і амерыканец Раян Харысан сустрэнуцца з бразільска-брытанскім тандэмам Бруна Саарэс / Джэймі Марэй. Максім Мірны 4 разы выйграваў гэтыя спаборніцтвы з рознымі партнёрамі (2003 ,2005, 2006, 2009).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі