Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Снж 2020

Азаранка і Сабаленка намініраваны на тытул лепшай тэнісісткі года

Азаранка і Сабаленка намініраваны на тытул лепшай тэнісісткі года

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) абнародавала спіс шасці прэтэндэнтак на званне лепшай тэнісісткі 2020 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У іх ліку дзве прадстаўніцы Беларусі - дзясятая ракетка планеты Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка, якая займае 13-е месца ў сусветным рэйтынгу. У мінулым сезоне Арына Сабаленка стала пераможцай трох турніраў пад эгідай WTA ў адзіночным разрадзе (Доха, Острава, Лінц), а разам з бельгійкай Элізэ Мертэнс выйграла спаборніцтвы ў парным разрадзе ў Остраве. Вікторыя Азаранка перамагла турніры ў Нью-Ёрку, а таксама дабіралася да фіналу на US Open і спаборніцтвах у Остраве.

Акрамя беларусак на тытул лепшай тэнісісткі года прэтэндуюць Сафія Кенін (ЗША), Наомі Осака (Японія), Іга  Свёнтэк (Польшча) і Сімона Халеп (Румынія).

Вікторыя Азаранка таксама прэтэндуе на прыз "Камбэк года", дзе яе канкурэнткамі з'яўляюцца Цвятана Піронкава (Балгарыя), Лаўра Зігемунд (Германія) і Патрыцыя Марыя Цыг (Румынія).

Вынікі галасавання журналістаў будуць аб'яўлены на наступным тыдні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі