Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Май 2019

Азаранка і Барці перамаглі ў матчы парнага разраду "Ралан Гарос"

Азаранка і Барці перамаглі ў матчы парнага разраду
Вікторыя Азаранка і Эшлі Барці. Фота Беларускай тэніснай федэрацыі

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці перамаглі на старце парнага разраду адкрытага чэмпіянату Францыі ў тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў матчы 1/32 фіналу беларуска-аўстралійская пара ўпэўнена абыграла аўстралійку Айлу Тамлянавіч і сербку Аляксандру Круніч - 6:1, 6:1.

Таксама сёння беларуска Лідзія Марозава і японка Сюко Аояма будуць сапернічаць з кітайскім дуэтам Ін-Ін Дуань / Чжэн Сайсай.

Яшчэ дзве беларускі свае стартавыя гульні парнага разраду правядуць 30 мая: Аляксандра Сасновіч і амерыканка Тэйлар Таўнсэнд згуляюць з французскім дуэтам Дзіяна Пэры / Фіёна Фера, Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс сустрэнуцца з брытанска-нямецкім тандэмам Хізэр Уотсан / Таццяна Марыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі