Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Жнв 2017

Атлеты з Эфіопіі і Кеніі прымуць удзел у Мінскім паўмарафоне

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Атлеты з Эфіопіі і Кеніі дабавяць спартыўнай цікавасці Мінскаму паўмарафону, заявіў сёння журналістам старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У маючай адбыцца спартыўнай падзеі прымуць удзел моцныя бегуны з Эфіопіі і Кеніі. Гэта надасць спартыўную цікавасць паўмарафону, барацьба за ўзнагароды стане больш вострая. Не прыме ўдзелу з-за праблем са здароўем двухразовая пераможца Мінскага паўмарафону беларуска Вольга Мазуронак. Аднак плануюць выйсці на старт моцныя беларускія бягухі Марына Даманцэвіч, Настасся Іванова і Ніна Савіна, якая ў мінулым годзе заняла другое месца, апярэдзіўшы афрыканскіх бягух. Канкурэнцыя ў жаночай частцы праграмы чакаецца сур'ёзная", - адзначыў Вадзім Дзевятоўскі.

Арганізатары ўпэўнены ў рэкорднай колькасці ўдзельнікаў забегу. "Рэгістрацыя ідзе актыўна. У 2016 годзе за дзесяць дзён да старту пацвердзілі ўдзел 6 тыс. аматараў бегу, цяпер ужо амаль 12 тыс. Думаю, агучаную раней лічбу 30 тыс. удзельнікаў перасягнём", - расказаў Вадзім Дзевятоўскі.

Як расказаў старшыня БФЛА, значна ўзрасце колькасць атлетаў з-за мяжы. "У мінулым годзе актыўна прымалі ўдзел у забегу літоўцы, цяпер вельмі шмат жадаючых з Расіі - ужо 730 зарэгістраваных бегуноў", - адзначыў ён. Мінскі паўмарафон у гэтым сезоне атрымаў ад Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі (IAAF) бронзавы статус сусветнага рэйтынгу марафонаў і паўмарафонаў, што дае магчымасць прыцягнуць яшчэ больш удзельнікаў з усяго свету.

У ходзе сустрэчы былі прэзентаваны вырабленыя да маючага адбыцца забегу медалі.

Мінскі паўмарафон адбудзецца 10 верасня. Старт на 5,5 км і 10 км будзе дадзены ў 10.00, паўмарафон (21,1 км) пачнецца ў 12.30. Прызавы фонд - больш за $27 тыс. Пераможца атрымае $6 тыс. Прадугледжаны і спецыяльныя прызы.

Кожны жадаючы яшчэ можа зарэгістравацца на афіцыйным сайце паўмарафону minskhalfmarathon.by да 8 верасня ўключна. Школьнікам, студэнтам, пенсіянерам, ліквідатарам ЧАЭС не трэба плаціць узнос на дыстанцыі 5,5 км, для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прадугледжана бясплатная рэгістрацыя на ўсе дыстанцыі.

У параўнанні са стартамі 2015-2016 гадоў унесены некаторыя змяненні: цяпер пачатак старту забегаў на 5,5 і 10 км і 21,1 км будзе адрознівацца - гэтага патрабуюць правілы Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Крыху зменены маршрут трасы на 5,5 км: старт будзе дадзены каля Палаца спорту, забег пройдзе па вул.Леніна з паваротам каля ГУМа, прасп.Незалежнасці з паваротам каля цырка вул.Янкі Купалы. Затым удзельнікі прабягуць па вул.Старажоўскай, прасп.Машэрава і Пераможцаў.

У 2017 годзе Мінскі паўмарафон пройдзе трэці раз. У 2015 годзе ў ім удзельнічалі 16 тыс. чалавек з 36 краін, у 2016 годзе колькасць павялічылася да 20 тыс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі