Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Ліп 2015

Аўтар праекта ў падтрымку ЮНІСЕФ наведае Мінск, робячы кругасветнае падарожжа

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўтар праекта ў падтрымку Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) Эндру Паркер наведае Мінск у час свайго кругасветнага падарожжа. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА саветнік ЮНІСЕФ у Беларусі Юлія Навічонак.

Эндру Паркер - пілот паветранага шара з Новай Зеландыі. Ён плануе аб'ехаць 100 краін свету на працягу чатырох з палавінай гадоў, падарожнічаючы на сваім трэйлеры і за ўласныя сродкі. Мэта глабальнага дабрачыннага праекта "Узлятаючы ўвысь дзеля дзяцей" - прыцягнуць увагу людзей усяго свету да правоў дзіцяці, у тым ліку да праблем дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Праект нагадвае людзям аб галоўнай місіі ЮНІСЕФ - абароне дзяцей. Эндру прадаў свой бізнес, вырашыўшы дапамагаць дзецям і ЮНІСЕФ, ён упэўнены, што ажыццяўленне дзіцячых спадзяванняў і надзей можа змяніць жыццё.

Новазеландзец прыме ўдзел у фестывалі авіяцыйнага спорту, які пройдзе ў Мінску 17-19 ліпеня, а таксама ў акцыі "Начное свячэнне паветраных шароў".

Асноўная мэта работы ЮНІСЕФ - абарона правоў дзіцяці і падтрымка права дзяцей на бяспечнае, здаровае і шчаслівае дзяцінства. ЮНІСЕФ садзейнічае распаўсюджванню ведаў пра Канвенцыю аб правах дзіцяці для таго, каб дзеці ведалі аб сваіх правах і абавязках, а выкладчыкі, бацькі і іншыя дарослыя паважалі і абаранялі гэтыя правы, заахвочваючы больш актыўны ўдзел дзяцей і моладзі ў працэсе прыняцця рашэнняў, якія непасрэдна ўплываюць на іх жыццё.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі