Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Кст 2021

Арына Сабаленка засталася на другой пазіцыі ў рэйтынгу WTA

Арына Сабаленка засталася на другой пазіцыі ў рэйтынгу WTA

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка захавала за сабой другое месца ў абноўленым сёння рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На мінулым тыдні лепшая беларуская тэнісістка выйграла толькі адзін матч на турніры ў Маскве і страціла 365 рэйтынгавых ачкоў. Цяпер у яе 6750 балаў. Пераможца турніру ў расійскай сталіцы эстонка Анет Кантавейт паднялася з 20-га на 14-ы радок сусветнага рэйтынгу. Вікторыя Азаранка апусцілася на адну пазіцыю, займаючы 27-е месца (2201 ачко). Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 86-м радку (850), Вольга Гаварцова займае 134-е месца (567).

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 9076 ачкоў;

2. Арына Сабаленка (Беларусь) - 6750;

3. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5320;

4. Барбара Крэйчыкава (Чэхія) - 4708;

5. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 4425;

6. Эліна Світоліна (Украіна) - 4096;

7. Марыя Сакары (Грэцыя) - 4005;

8. Унс Джабір (Туніс) - 3455;

9. Белінда Бенчыч (Швейцарыя) - 3365;

10. Наомі Осака (Японія) - 3326.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) беларус Ілья Івашка займае 46-е месца (1253 ачкі), у Ягора Герасімава 105-я пазіцыя (744). На гэтым тыдні абодва беларускія тэнісісты выступаюць на турніры катэгорыі АТР-250 у расійскім Санкт-Пецярбургу. Сёння Ягор Герасімаў у вырашальным паядынку за выхад у асноўную сетку сустрэнецца з малдаўскім тэнісістам Раду Алботам (123-ы нумар рэйтынгу АТР). Заўтра Ілья Івашка ў 1/16 фіналу згуляе з сербам Ласла Дзьерэ (52).

Першая дзясятка рэйтынгу АТР:

1. Новак Джокавіч (Сербія) - 11 430 ачкоў;

2. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 9630;

3. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 7930;

4. Аляксандр Звераў (Германія) - 6680;

5. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 5635;

6. Андрэй Рублёў (Расія) - 5560;

7. Матэа Берэціні (Італія) - 4688;

8. Каспер Рууд (Нарвегія) - 3615;

9. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 3405;

10. Хуберт Гуркач (Польшча) - 3370.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі