Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Кст 2018

Арына Сабаленка за крок ад топ-10 сусветнага тэніснага рэйтынгу

Арына Сабаленка за крок ад топ-10 сусветнага тэніснага рэйтынгу
Фота Jimmie48 Tennis Photography

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры паднялася на 11-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перад пачаткам турніру ў Пекіне тыдзень таму Арына займала 16-ю пазіцыю, а пасля выхаду ў чвэрцьфінал перамясцілася на 5 радкоў вышэй. На гэтым тыдні Сабаленка згуляе на турніры ў кітайскім Цяньцзіне.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч займае 31-е месца ў сусветным рэйтынгу, Вікторыя Азаранка 55-я, Вера Лапко знаходзіцца на 62-й пазіцыі.

У першую пяцёрку рэйтынгу WTA ўваходзяць румынка Сімона Халеп, Каралін Вазняцкі з Даніі, немка Ангеліка Кербер, японка Наомі Осака і ўкраінка Эліна Світоліна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі