Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Врс 2021

Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал US Open

Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал US Open
Фота з архiва

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал адкрытага чэмпіянату ЗША, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чвэрцьфінале другая ракетка планеты сустракалася з чэшкай Барбарай Крэйчыкавай (9-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і без асаблівых праблем выйграла ў дзвюх партыях - 6:1, 6:4. Для перамогі беларусцы спатрэбілася 1 гадзіна 27 мінут. Яе саперніцай у паядынку за выхад у фінал будзе прадстаўніца Канады Лэйла Фернандэс (73), якая ў чвэрцьфінале нечакана перайграла пятую ракетку свету ўкраінку Эліну Світоліну - 6:3, 3:6, 7:6 (7:5).

На старце US Open Арына Сабаленка адолела сербку Ніну Стаянавіч (94) - 6:4, 6:7 (4:7), 6:0, потым разграміла славенскую тэнісістку Тамару Зіданшак (40) - 6:3, 6:1, у 1/16 фіналу выйграла ў амерыканкі Даніэль Колінз (29) - 6:3, 6:3, а ў 1/8 фіналу перамагла бельгійку Элізэ Мертэнс (16) - 6:4, 6:1.

Агульны прызавы фонд US Open-2021 складае $57,5 млн. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах атрымаюць па $2,5 млн. Апошні ў гэтым сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" фінішуе на нью-ёркскіх кортах 12 верасня. У мінулым годзе чэмпіёнскі тытул у мужчын упершыню заваяваў аўстрыец Дамінік Цім, у жанчын другі раз турнір выйграла японская тэнісістка Наомі Осака.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі