Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Врс 2018

Арына Сабаленка выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Кітаі

Арына Сабаленка выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Кітаі
Фота WTA

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (20-ы нумар рэйтынгу WTA) выйшла ў фінал адзіночнага разраду на турніры ў кітайскім Ухані з прызавым фондам больш за $2,7 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сённяшнім паўфінальным паядынку з аўстралійкай Эшлі Барці (17) Арына выйграла першы сэт на тай-брэйку - 7:6 (7:2), а ў другой партыі перамагла 6:4.

У фінальным матчы Арына Сабаленка згуляе з эстонкай Анет Кантавейт (27).

Да гэтага Сабаленка перамагла іспанку Карлу Суарэс Навара (22) - 7:6, 2:6, 6:2, украінку Эліну Світоліну (6) - 6:4, 2:6, 6:1, прадстаўніцу ЗША Сафію Кенін (62) - 6:3, 6:3 і славацкую тэнісістку Дамініку Цыбулкаву (31) - 7:5, 6:3.

У парным разрадзе беларуска Лідзія Марозава і японка Сюко Аояма не змаглі выйсці ў фінал, уступіўшы бельгійска-галандскаму дуэту Элізе Мертэнс / Дэмі Схюрс - 6:4, 2:6, 3:10.

На мужчынскім турніры ў кітайскім Шэньчжэне беларус Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд у першым раўндзе прайгралі амерыканска-шведскаму тандэму Раджыў Рам / Роберт Ліндстэт - 6:7, 3:6.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс