Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Крс 2021

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Штутгарце

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Штутгарце
Арына Сабаленка. Фота Jimmie48 tennis photography

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёмая ракетка свету беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі  WTA 500 у нямецкім Штутгарце з прызавым фондам $565,5 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў 1/8 фіналу беларуска перайграла ў дзвюх партыях немку Ганну-Лену Фрыдзам (125-ы нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:4, 6:2. Паядынак прадаўжаўся 1 гадзіну 20 мінут. У барацьбе за выхад у паўфінал саперніцай Арыны Сабаленка будзе эстонская тэнісістка Анет Кантавейт (27).

У матчы 1/16 фіналу беларуска абыграла кітаянку Чжан Шуай (40) - 6:2, 6:2.

Турнір на грунтавых кортах Штутгарта завершыцца 25 касавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі