Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Май 2022

Арына Сабаленка выйшла ў 1/32 фіналу "Ралан Гарос"

Арына Сабаленка выйшла ў 1/32 фіналу

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў другі раўнд адкрытага чэмпіянату Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 1/64 фіналу сёмая ракетка планеты за дзве гадзіны перамагла ў трохсэтавым паядынку францужанку Хлою Паке, якая займае 101-е месца ў рэйтынгу WTA, - 2:6, 6:3, 6:4. У другім крузе лепшая беларуская тэнісістка сустрэнецца з амерыканкай Мэдысан Брэнгл (57-ы нумар сусветнага рэйтынгу). Для 24-гадовай Арыны Сабаленка гэта пятае выступленне на парыжскіх кортах "Ралан Гарос", у двух папярэдніх сезонах запар яна дабіралася да трэцяга раўнда.

Раней у 1/32 фіналу прабіліся яшчэ дзве беларускі. Вікторыя Азаранка (15) на старце адолела румынскую тэнісістку Ану Богдан (93) - 6:7 (7:9), 7:6 (7:1), 6:2, а ў другім раўндзе яе саперніцай будзе прадстаўніца Германіі Андрэа Петкавіч (65). Аляксандра Сасновіч (47) у 1/64 фіналу выйграла ў кітаянкі Ван Сіньюй (77) - 6:4, 6:1, у другім крузе яна сустрэнецца з прадстаўніцай Вялікабрытаніі Эмай Радукану (12).

Адзіны прадстаўнік Беларусі ў мужчынскім адзіночным разрадзе Ілья Івашка (50) адолеў у першым раўндзе французскага тэнісіста Бенуа Пера (78) - 6:3, 7:5, 1:6, 7:5. У 1/32 фіналу сапернікам беларуса будзе чыліец Крысціян Гарын (37).

Адкрыты чэмпіянат Францыі завершыцца 5 чэрвеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі