Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Feb 2021

Арына Сабаленка выйшла ў 1/32 фіналу Australian Open

Арына Сабаленка выйшла ў 1/32 фіналу Australian Open
Фота twitter.com/WTA

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёмая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка выйшла ў 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, які стартаваў на кортах "Мельбурн-Парка", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым раўндзе беларуска ўпэўнена абыграла ў двух сэтах славацкую тэнісістку Вікторыю Кужмаву (100-ы нумар рэйтынгу WTA) - 6:0, 6:4. Матч прадаўжаўся 1 гадз 2 мін. У 1/32 фіналу Арына Сабаленка згуляе з расіянкай Дар'яй Касаткінай (75).

Заўтра саперніцай двухразовай пераможцы Australian Open экс-першай ракеткі планеты Вікторыі Азаранка (13) будзе амерыканка Джэсіка Пегула (61). Аляксандра Сасновіч (92) сустрэнецца з эстонкай Анет Кантавейт (22).

Першым з пяці прадстаўнікоў Беларусі ў барацьбу ўступіў Ягор Герасімаў (79-ы нумар рэйтынгу АТР), які ў 1/64 фіналу абыграў у чатырохсэтавым паядынку француза Бенуа Пера (29) - 6:2, 2:6, 7:6 (7:5), 7:5. Наступным сапернікам беларуса будзе расійскі тэнісіст Аслан Карацаў (114). Заўтра яшчэ адзін беларус Ілья Івашка (110) сустрэнецца з расіянінам Раманам Сафіуліным (183).

Агульны прызавы фонд цяперашняга аўстралійскага першынства складзе $55,2 млн. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе заробяць па $2,1 млн. Australian Open - 2021 завершыцца 21 лютага. У мінулым годзе пераможцай жаночага турніру аўстралійскага першынства ўпершыню стала Сафія Кенін з ЗША, а ў мужчын свой восьмы чэмпіёнскі тытул заваяваў серб Новак Джокавіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі