Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Врс 2021

Арына Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу US Open

Арына Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу US Open

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу адкрытага чэмпіянату ЗША, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы другога раўнда другая ракетка свету ўсяго за гадзіну без праблем абыграла славенскую тэнісістку Тамару Зіданшак (40-ы нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:3, 6:1.

Наступнай саперніцай беларускі будзе амерыканка Даніэль Колінз (29). У 1/64 фіналу Арына Сабаленка перамагла сербку Ніну Стаянавіч - 6:4, 6:7 (4:7), 6:0.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка, экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка (19) у другім крузе абыграла ў дзвюх партыях італьянку Ясмін Пааліні - 6:3, 7:6 (7:1), а ў 1/16 фіналу сустрэнецца з іспанкай Гарбінье Мугурусай (10).

У 1/64 фіналу мужчынскага турніру беларус Ілья Івашка (53) абыграў амерыканца Тэніса Сандгрэна (91) - 7:6 (7:3), 6:3, 6:4. Наступным сапернікам Ільі Івашкі будзе канадскі тэнісіст Вашэк Поспішыл (58).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі