Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Сак 2017

Арына Сабаленка выйграла ў 1-м крузе тэніснага турніру ў Кітаі, Вера Лапко прайшла кваліфікацыю

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паспяхова стартавала на турніры ў кітайскім Шэньчжэні (прызавы фонд - $60 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку першага круга адзіночнага разраду Сабаленка, якая займае 142-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла ў двух сэтах кітайскую тэнісістку Чжын Лю (226-ы нумар рэйтынгу WTA) - 7:5, 6:2. Яшчэ адна беларуска Вера Лапко (293) сёння прабілася ў асноўную сетку гэтых спаборніцтваў, разграміўшы ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе японку - 6:0, 6:0. Цяпер Вера Лапко ў стартавым матчы асноўнага этапу будзе сапернічаць з італьянскай тэнісісткай Джэсікай П'еры (307), якая таксама паспяхова пераадолела тры кваліфікацыйныя раўнды.

Турнір завершыцца 19 сакавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі