Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Май 2016

Арыгінальныя выданні з Сербіі прадставяць на выстаўцы да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў Мінску

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арыгінальныя выданні з Сербіі будуць прадстаўлены на выстаўцы "Францыск Скарына і яго эпоха", якую рыхтуе Нацыянальная бібліятэка Беларусі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Народная бібліятэка Сербіі прадаставіць арыгінальныя выданні з фонду для экспанавання на гэтай выстаўцы. Дамоўленасць дасягнута 18 мая на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Сербіі ў Беларусі Велька Кавачавіча з міністрам культуры Беларусі Барысам Святловым.

Кіраўнік ведамства і пасол Сербіі на сустрэчы абмеркавалі таксама магчымасць скласці канкрэтную праграму супрацоўніцтва па розных напрамках у сферы культуры. Міністэрства культуры Беларусі выступіла з прапановай правесці Дні культуры Беларусі ў Сербіі ў 2017 годзе.

Барыс Святлоў адзначыў, што вітае наладжванне прамых кантактаў з сербскімі ўстановамі культуры, такімі як Народны тэатр Сербіі. Ён таксама выказаў удзячнасць Народнай бібліятэцы Сербіі за намер прадаставіць арыгінальныя выданні Францыска Скарыны і анансаваў выпуск факсімільнага выдання кніг майстра да 2017 года, якое будзе ў якасці падарунка накіравана і ў сербскую бібліятэку.

Велька Кавачавіч уручыў Барысу Святлову пісьмо міністра культуры і інфармавання Сербіі, у якім выказваецца гатоўнасць сербскага боку актыўна супрацоўнічаць у галіне культуры. Прыкладам такога супрацоўніцтва з'яўляецца ўзаемадзеянне нацыянальных тэатраў дзвюх краін.

Супрацоўніцтва ў сферы культуры паміж Беларуссю і Сербіяй рэгулюецца міжурадавым пагадненнем аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, культуры і спорту, падпісаным у Мінску ў 1996 годзе, і праграмай супрацоўніцтва ў сферы культуры і мастацтва паміж Міністэрствам культуры і інфармацыі Сербіі і Міністэрствам культуры Беларусі, падпісанай у беларускай сталіцы ў 2012 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі