Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Стд 2023

Архіўныя дакументы і ўспаміны сведак увайшлі ў кнігу "Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці"

Архіўныя дакументы і ўспаміны сведак увайшлі ў кнігу
Фота з архiва

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Архіўныя дакументы і ўспаміны сведак увайшлі ў кнігу "Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці", паведаміў журналістам намеснік начальніка ўпраўлення па наглядзе за расследаваннем асабліва важных крымінальных спраў Генеральнай пракуратуры Беларусі Сяргей Шыкунец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кніга "Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці" выдадзена пад агульнай рэдакцыяй генеральнага пракурора Беларусі, доктара юрыдычных навук Андрэя Шведа.

Як заўважыў Сяргей Шыкунец, у гэтым выданні змешчана інфармацыя, заснаваная выключна на матэрыялах крымінальнай справы. У прыватнасці, гэта вынікі допытаў сведак, відавочцаў тых падзей. "Мы ўстанавілі тысячы жывых відавочцаў. Шмат людзей, якія прайшлі праз гэтыя лагеры смерці, памятаюць усе трагічныя моманты жыцця, таму і расказваюць пра гэта", - сказаў ён.

У выданне ўвайшла інфармацыя, атрыманая пры рабоце з архіўнымі дакументамі. Змешчана апісанне канкрэтных лагераў смерці, абставін утрымання там людзей, успаміны тых, хто прайшоў праз гэта пекла. Уключана вельмі шмат інфармацыі, атрыманай ад неабыякавых грамадзян. "Людзі звяртаюцца ў органы пракуратуры, дзеляцца інфармацыяй, дапамагаюць устанаўліваць раней невядомыя абставіны, за што ім вялікі дзякуй", - падкрэсліў намеснік начальніка.

Кніга разлічана на любога чытача, яна напісана даступнай мовай, з прыкладаннем фатаграфій архіўных дакументаў, з вытрымкай з успамінаў, допытаў сведак і відавочцаў.

"Што датычыцца калабарацыянізму, і мы гэтага не скрываем, у час следства атрыманы звесткі аб удзеле ў арганізацыі лагераў смерці, забеспячэнні аховы там калабарацыяністамі з ліку жыхароў, у тым ліку Беларусі. Ёсць канкрэтныя прыклады, у тым ліку пра 13-ы паліцэйскі батальён (беларускае калабарацыянісцкае падраздзяленне дапаможнай паліцыі ў час Другой сусветнай вайны. - Заўвага БЕЛТА), які забяспечваў ахову ў калдычэўскім лагеры смерці на тэрыторыі Брэсцкай вобласці", - расказаў Сяргей Шыкунец.

Таксама атрыманы звесткі, і яны таксама прыведзены ў гэтай кнізе, аб удзеле калабарацыяністаў з ліку грамадзян еўрапейскіх краін.

Работа над выданнем вялася ні адзін месяц, адзначыў намеснік начальніка. Паводле яго слоў, былі задзейнічаны пракурорскія работнікі ўсіх узроўняў - ад раённага звяна да Генпракуратуры. Вельмі сур'ёзную ролю ў расследаванні крымінальнай справы, у выданні гэтай кнігі аказалі Нацыянальная акадэмія навук, Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генпракуратуры.

"У гэтай кнізе аб'ектыўная, адзіна правільная інфармацыя, якая не падлягае нейкім сумненням. Я спадзяюся, што грамадзяне Беларусі і ўсе людзі, каму неабыякава наша гістарычнае мінулае, азнаёмяцца і адкрыюць для сябе ў тым ліку новыя факты", - сказаў на заканчэнне Сяргей Шыкунец.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі