Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Nov 2017

Артысты з 19 краін прымуць удзел у Калядным конкурсе вакалістаў у Мінску

Артысты з 19 краін прымуць удзел у Калядным конкурсе вакалістаў у Мінску16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Артысты з 19 краін прымуць удзел у IV Мінскім міжнародным Калядным конкурсе вакалістаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, які арганізуе мерапрыемства.

Арганізатары атрымалі 231 заяўку на ўдзел у конкурсе вакалістаў у Вялікім тэатры з 14 па 20 снежня. Беларусь, Расія, Грузія, Узбекістан, ЗША, ПАР, Арменія, Азербайджан, Ізраіль, Казахстан, Кітай, Манголія, Францыя, Германія, Латвія, Малдова, Італія, Эстонія, Украіна - маладыя артысты з гэтых краін плануюць прыехаць на конкурс.

Конкурс вакалістаў праходзіць у тры туры, першыя два - з канцэртмайстрам, трэці (фінал) - у суправаджэнні аркестра. У фінале ўдзельнікі выканаюць адну з галоўных партый у сцэнах з опер класічнага або сучаснага рэпертуару, а дапамогуць ім у гэтым зоркі беларускага Вялікага. Ацаніць іх вакальны талент зможа не толькі высокае журы конкурсу, але і гледачы - 20 снежня ў вялікай зале тэатра на гала-канцэрце фіналістаў, дзе акрамя дыпломаў і ўзнагарод будзе ўручаны і прыз сімпатый гледачоў.

Прызавы фонд конкурсу складае $28 тыс. у эквіваленце. Уладальніка Гран-пры чакае грашовы прыз, эквівалентны $10 тыс., лаўрэата I прэміі - $8 тыс., лаўрэатаў II і III прэмій - $6 тыс. і $4 тыс. адпаведна.

Акрамя таго, многія маладыя артысты атрымаюць запрашэнні ў вядучыя оперныя тэатры і кампаніі свету. Паколькі вызначаць лепшых з лепшых будзе кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі дырэктары оперных тэатраў, імпрэсарыа і вядомыя музычныя дзеячы. Узначаліць журы генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Грыдзюшка. У складзе журы дырэктар "Опера Еўропа" Нікалас Пейн (Брусель, Бельгія), рэдактар часопіса "Опера" Джон Элісан (Лондан, Вялікабрытанія), дырэктар Сафійскага нацыянальнага тэатра оперы і балета (Балгарыя) Пламен Карталаў, генеральны дырэктар нямецкай оперы на Рэйне Крыстаф Меер, галоўны запрошаны дырыжор Вялікага тэатра Беларусі, мастацкі кіраўнік фестывалю "Аль-Бустан" у г. Бейрут Джанлука Марчана, генеральны дырэктар агенцтва ArtMaks (Германія) Андрэй Пятроў і іншыя. Упершыню ў ліку суддзяў мінскага вакальнага конкурсу ў гэтым годзе дырэктар па мастацка-пастановачных пытаннях Ліёнскай нацыянальнай оперы Роберт Кернер (Францыя), мастацкі кіраўнік Міжнароднага фестывалю опернай музыкі PromFest у Пярну Эркі Пехк (Эстонія) і мастацкі кіраўнік Маладзёжнай опернай праграмы Вялікага тэатра Расіі Дзмітрый Удовін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі