Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Врс 2016

Арганізоўваць бязвізавыя паездкі беларусаў у Кітай будуць 25 турарганізацый

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізоўваць бязвізавыя паездкі беларусаў у Кітай будуць 25 турыстычных арганізацый. Спіс упаўнаважаных на ажыццяўленне бязвізавых групавых турпаездак паміж Беларуссю і Кітаем размешчаны на сайце Міністэрства спорту і турызму Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Права арганізоўваць такія паездкі атрымалі кампаніі "Знешінтурыст", "Вакол Свету", "БеларусТурСэрвіс", "Віяпаль", "Беларустурыст", "Дзітрыб", "Цэнтркурорт", "Бел-Арыенцір", "Ювента-МіС", "БелАграТрэвел", "АлатанТур", "Парадайз трэвел", "Солвекс", "Смок ТРАВЕЛ лтд", "Топ-тур", "Камфорт трэвел", "Кенгуру", "Мінг Ю", філіял "Бюро падарожжаў "Мінатэль Экспрэс", "Райда Тур", "Гомельаблтурыст", "БелаКіт". У ліку арганізатараў таксама сем гасцініц і рэстаранаў "Мінатэль", Бярэзінскі біясферны запаведнік і Прыпяцкі нацыянальны парк.

Каардынацыйнымі органамі пры арганізацыі бязвізавых паездак будуць Мінспорт, абласныя і Мінскае гарадское ўпраўленне спорту і турызму.

Як паведамлялася раней, групы турыстаў у складзе пяці і больш чалавек, арганізаваныя турыстычнымі кампаніямі, назначанымі кожным з дагаворных бакоў, могуць уязджаць на тэрыторыю іншага боку без віз. Члены груп павінны мець пры сабе дакументы для выезду за мяжу, а кіраўнікі груп - запрашальныя пісьмы ад турыстычных арганізацый, назначаных іншым дагаворным бокам.

Акрамя таго, з мінулага года кітайскія турысты могуць без віз уязджаць і знаходзіцца ў Беларусі да трох сутак. Такі парадак датычыцца грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія прыбываюць прамымі авіярэйсамі з Кітая пры наяўнасці ў пашпарце дзеючай візы дзяржаў - членаў Еўрапейскага саюза або дзяржаў - удзельніц Шэнгенскай зоны

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі