Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Лют 2018

Арганізацыю фіналу дзіцячага "Еўрабачання-2018" абмеркавалі ў Мінску

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі наглядальнага савета "Еўрабачання" абмеркавалі ў Мінску арганізацыю міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018", які прыме беларуская сталіца ў лістападзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Сустрэча гасцей са старшынёй Белтэлерадыёкампаніі Іванам Эйсмантам праходзіла ў гасцінічным комплексе "Прэзідэнт-атэль", дзе размясціўся "Еўраклуб" міжнароднага дзіцячага конкурсу і будуць пражываць дэлегацыі ўдзельнікаў. Акрамя таго, члены наглядальнага савета наведалі выставачны цэнтр "Белэкспа", які разглядаецца ў якасці месца ўрачыстага адкрыцця форуму, а таксама "Мінск-Арэну" як адну з пляцовак правядзення самога песеннага конкурсу.

"Наглядальны савет высока ацаніў работу, праведзеную Белтэлерадыёкампаніяй адносна распрацоўкі канцэпцыі і ідэі шоу, лагатыпа і слогана, сацыяльнай праграмы і пытанняў бяспекі", - адзначылі ў прэс-службе.

Як паведамлялася, у студзені Беларусь наведаў выканаўчы дырэктар конкурсаў "Еўрабачанне" Юн Ула Сан. У складзе цяперашняй дэлегацыі - члены наглядальнага савета "Еўрабачання" з Расіі, Нідэрландаў, Грузіі, Мальты, Італіі, а таксама прадстаўнікі кампаніі Digame (Германія), Scrn (Вялікабрытанія), Premier (Вялікабрытанія) і асістэнт выканаўчага дырэктара конкурсаў "Еўрабачанне" Герт Карк.

Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Беларусі ў лістападзе. Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў песеннага форуму выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія. Прамую трансляцыю цырымоніі адкрыцця ў фармаце HD змогуць убачыць не толькі беларусы, але і гледачы з краін - удзельніц Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі