Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Чэр 2024

Аперацыя "Баграціён": архіўныя кадры вызвалення Беларусі летам 1944-га. Магілёў

Аперацыя

Магілёў вызвалілі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў войскі 2-га Беларускага фронту 28 чэрвеня 1944 года пасля прарыву абароны праціўніка па pэках Проня, Бася і Днепр у ходзе Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён" - адной з буйнейшых ваенных аперацый Вялікай Айчыннай вайны.

Бой за вызваленне Магілёва, чэрвень 1944 года

Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён", якая прывяла да вызвалення ўсёй тэрыторыі Беларусі летам 1944 года, прадаўжалася 68 сутак - з 23 чэрвеня па 29 ліпеня 1944 года, і не мела роўных па прасторавым размаху і аператыўна-стратэгічных выніках. Яе мэтай быў разгром групы армій "Цэнтр" і вызваленне Беларусі. І гэта мэта была дасягнута поўнасцю.

Вынікі аперацыі "Баграціён" уражваюць. 1-ы Прыбалтыйскі, 3, 2 і 1-ы Беларускія франты ў перыяд з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 года, разгарнуўшы наступленне ў паласе шырынёй да 1100 км і на глыбіню да 600 км, завяршылі поўнае вызваленне БССР, большай часткі Літвы, часткі Латвіі і Украіны, перанеслі баявыя дзеянні на тэрыторыю Польшчы і выйшлі да граніц Усходняй Прусіі.

У вызваленым Магілёве, чэрвень 1944 года

Фота БЕЛТА і БДАКФФД

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі