Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Кст 2022

Ансамблю "Песняры" прысвоена званне заслужанага калектыву Беларусі

Ансамблю
Фота з архiва

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускаму дзяржаўнаму ансамблю "Песняры" за значны ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры прысвоена званне "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь". Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства культуры нумар 82 ад 21 кастрычніка 2022 года, паведаміла БЕЛТА адміністратар ансамбля Тамара Шахназарава.

У ансамблі за многія гады змянілася не адно пакаленне музыкантаў. Сёння ў яго склад уваходзяць: Раман Козыраў (дырэктар - мастацкі кіраўнік; клавішныя, вакал), Алег Жалезнякоў (вакал, акустычная гітара), Юрый Туравец (барабаны), Сяргей Баёк (вакал, бас-гітара), Артур Міхайлаў і Ігар Дударчык (вакал) і Сяргей Гарбацкі (вакал, гітара). "Традыцыі легендарнага ансамбля даверана прадаўжаць маладому пакаленню таленавітых артыстаў. Яны з'яўляюцца дастойнымі правапераемнікамі і прадаўжальнікамі найбагацейшай творчай спадчыны Уладзіміра Мулявіна", - сказала Тамара Шахназарава.

Артысты ансамбля "Песняры" беражліва захоўваюць свой залаты песенны фонд, усе музычныя традыцыі і непаўторны стыль легендарнага калектыву, развіваюць і ўзбагачаюць рэпертуар ансамбля, выпускаючы новыя песні, альбомы, канцэртныя праграмы, актыўна гастраліруюць у Беларусі і за яе межамі. "Геаграфія гастроляў калектыву шырокая - Расія, Грузія, Узбекістан, Літва, Латвія, Эстонія, Польшча, Ліван, Азербайджан, Кыргызстан, Арменія, Украіна, Малдова, Літва, Таджыкістан, Францыя. І ў кожнай краіне выступленні ансамбля "Песняры" з цеплынёй і радасцю сустракаюцца гледачамі", - падкрэсліла адміністратар.

"Вологда", "Молодость моя, Белоруссия", "Беловежская пуща", "За полчаса до весны", "Касіў Ясь канюшыну", "Наши любимые"… Няма ў Беларусі і далёка за яе межамі чалавека, які не ведае і не чуў гэтыя песні. Не знойдзецца і таго, хто не ведае Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" - музычную візітную картку Рэспублікі Беларусь. Гэты легендарны ансамбль быў створаны Уладзімірам Мулявіным у канцы 60-х гадоў мінулага стагоддзя і за паўвекавую гісторыю свайго існавання атрымаў прызнанне і бязмежную любоў многіх пакаленняў слухачоў", - дадала Тамара Шахназарава.

Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры" - пастаянны ўдзельнік усіх знакавых культурных мерапрыемстваў у Беларусі: міжнародных і рэгіянальных фестываляў, дзяржаўных свят, канцэртаў, прысвечаных памятным датам і падзеям. "Калектыў мае найбагацейшы рэпертуар, які складаецца з залатога песеннага фонду "песняроў", а таксама новых кампазіцый, створаных у стылістыцы знакамітага калектыву", - адзначыла адміністратар ансамбля.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі