Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Кст 2016

Анімацыйныя фільмы з 45 краін прадставяць на "Анімаёўцы" ў Магілёве

11 кастрычніка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. ХIX Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2016" пройдзе ў Магілёве і Магілёўскай вобласці 27-30 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў аргкамітэце фестывалю.

У гэтым годзе на анімацыйным форуме будзе прадстаўлены 381 фільм з 45 краін: Аўстрыі, Аргенціны, Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Ізраіля, Індыі, Ірана, Іспаніі, Італіі і іншых краін. Упершыню для ўдзелу ў конкурсе заяўлены фільмы з Венесуэлы, Кіпра, Македоніі, Фінляндыі, Харватыі. Экспертная камісія фестывалю адабрала для ўдзелу ў конкурснай праграме 103 анімацыйныя фільмы з 34 краін. Усе яны будуць прагледжаны прадстаўнічым міжнародным журы, якое ўзначаліць заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі Леанід Носыраў. На свята анімацыі прадстаўлена таксама 439 работ дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці з Беларусі, Балгарыі, Кыргызстана, Малдовы, Расіі.

У праграме фестывалю паказы фільмаў для дзяцей і дарослых. Магіляўчане, якія цікавяцца анімацыяй, змогуць прыняць удзел у майстар-класах, што правядуць рэжысёры-аніматары. Праграмай фестывалю запланавана сустрэча з прэзідэнтам еўрапейскага Фестывалю Лялечнай Анімацыі і дырэктарам лялечнага тэатра "Лялька таксама чалавек" Марэкам Хадачыньскім (Польшча). Для юнага гледача пройдзе спектакль музычнага тэатра "Пан Саці" (Польшча). Дзяцей і дарослых чакаюць спецыяльныя паказы залатой калекцыі мультфільмаў да 80-годдзя кінастудыі "Саюзмультфільм". У дні фестывалю таксама пройдзе паказ праграмы фільмаў Нацыянальнага фестывалю польскай анімацыі "O!PLA".

У Магілёве, Бабруйску і іншых гарадах вобласці пройдзе творчая сустрэча з таленавітым спеваком, акцёрам дубляжу Валерыем Панковым. Ён жа саліст дуэта "ПанкоффЛаВа", першы з расійскіх артыстаў, хто выйграў кастынг на агучванне мультфільмаў ад студыі "Уолт Дысней".

Акампанаваць Валерыю Панкову на розных музычных інструментах будзе яго жонка Ларыса Панкова. У фармаце фестывалю таксама пройдзе рэтра-паказ фільмаў, якія прадаставіць са сваёй калекцыі Дзяржаўны фонд кінафільмаў Расійскай Федэрацыі. Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца ў Міжнародны дзень анімацыі 28 кастрычніка ў кінатэатры "Радзіма".

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі