Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Снж 2021

Амікрон выяўлены ў 4 чалавек у Беларусі

Амікрон выяўлены ў 4 чалавек у Беларусі
Фота з архiва

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 4 чалавек выявілі новы варыянт каранавіруса - амікрон. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1493 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1699. Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 696 220 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 688 890 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5543 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 27 593 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 10 999 160 тэстаў.

З усіх узятых проб сёння спецыялісты РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Міністэрства аховы здароўя ў 4 чалавек выявілі новы варыянт каранавіруса - амікрон. Гэта першыя пацверджаныя выпадкі заражэння новым варыянтам COVID у Рэспубліцы Беларусь. Ва ўсіх пацыентаў адзначаецца лёгкае цячэнне захворвання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі