У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Ліп 2017

Амаль 400 жыхароў Беларусі пераадолелі стагадовы рубеж

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стагадовы рубеж пераадолелі 395 жыхароў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Лідзіруюць сярод рэгіёнаў краіны па колькасці доўгажыхароў Віцебская, Гродзенская і Мінская вобласці - тут пражываюць па 65 чалавек, якія адсвяткавалі векавы юбілей. У Брэсцкай вобласці, паводле даных на 1 ліпеня, налічваецца 44 доўгажыхары, у Гомельскай - 59, у Магілёўскай - 46, у Мінску - 51.

Таксама ў рэспубліцы пражываюць амаль 10,1 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны (у тым ліку звыш 6,5 тыс. інвалідаў і ўдзельнікаў вайны), 18,8 тыс. грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, 17,4 тыс. былых вязняў фашызму, 688 інвалідаў з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд вайны або з наступствамі баявых дзеянняў.

У І паўгоддзі праведзены абследаванні ўмоў жыцця 163,1 тыс. ветэранаў і асоб, пацярпелых ад наступстваў войнаў, адзінокіх пажылых людзей, інвалідаў I і II групы. Ад іх паступіла 219,8 тыс. заявак на аказанне розных відаў сацыяльнай дапамогі. Грамадзянам дапамаглі з рамонтам кватэр, дамоў, гаспадарчых пабудоў, печаў, электраправодак, сантэхнічнага, газавага, электратэхнічнага абсталявання, з устаноўкай пажарных апавяшчальнікаў.

Матэрыяльную дапамогу са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання атрымалі 45,6 тыс. чалавек на суму Br2,8 млн, са сродкаў мясцовых бюджэтаў - 15,2 тыс. чалавек на суму Br3,7 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску