У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Сак 2016

Амаль 300 тыс. турыстаў наведалі Беларусь у 2015 годзе

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2015 годзе Беларусь наведала амаль 300 тыс. турыстаў, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

"Колькасць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, якія прыбылі ў Беларусь у 2015 годзе, склала амаль 300 тыс. чалавек. Больш за ўсё арганізаваных турыстаў прыехалі з Расіі", - адзначылі ў Белстаце.

Сярод краін па-за СНД лідарамі па колькасці наведванняў Беларусі сталі Германія, Кітай, Італія, Латвія, Літва, Польшча, Францыя, Эстонія. Сярэдняя працягласць знаходжання замежных турыстаў у краіне ў 2015 годзе скала 5 дзён (у 2014-м - 4 дні).

У Белстаце адзначылі, што ў Беларусі прадаўжае развівацца ўнутраны турызм. Так, у 2015 годзе колькасць арганізаваных турыстаў унутры краіны склала 91,5 тыс. (у 2014-м - 56,2 тыс.), а экскурсантаў - 745,2 тыс. (у 2014-м - 647,5 тыс.). У мінулым годзе ў гасцініцах і аналагічных сродках размяшчэння пражывала 1 606,1 тыс. чалавек. Больш як палавіна (57,2 працэнта) з ліку пражываючых склалі грамадзяне Беларусі, грамадзяне з іншых дзяржаў - 42,8 працэнта, у тым ліку з краін СНД - 31 працэнт.

У санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях у 2015 годзе было размешчана 760,7 тыс. чалавек, з іх 172,9 тыс., або 22,7 працэнта замежных грамадзян.

Паводле даных Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, на канец 2015 года ў краіне зарэгістравана 2 263 суб'екты аграэкатурызму, (у Брэсцкай вобласці - 346, Віцебскай - 605, Гомельскай - 196, Гродзенскай - 303, Мінскай - 597, Магілёўскай - 216). Колькасць турыстаў, якія скарысталіся паслугамі аграэкатурызму за мінулы год, склала 294,3 тыс., з іх 88,1 працэнта былі грамадзянамі Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску