Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Жнв 2020

Амаль 26,3 тыс. абітурыентаў залічана ў ВНУ на бюджэт

Амаль 26,3 тыс. абітурыентаў залічана ў ВНУ на бюджэт
Фота з архiва

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 26,3 тыс. абітурыентаў залічана ў ВНУ на бюджэтную форму атрымання адукацыі, паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За кошт сродкаў бюджэту залічана прыкладна 26 тыс. 300 абітурыентаў, на платную форму - прыкладна такая ж лічба", - сказаў Сяргей Каспяровіч.

У бягучым годзе на ўзровень вышэйшай адукацыі прымалі абітурыентаў 50 устаноў (42 дзяржаўныя ВНУ і 8 прыватных), прыём фактычна завершаны. Выключэнне складаюць сельскагаспадарчыя спецыяльнасці: прыём на завочную форму будзе адноўлены ў лістападзе.

Найбольш запатрабаванымі аказаліся спецыяльнасці ў галіне правазнаўства і міжнародных адносін. Напрыклад, на "міжнароднае права" ў ФМА БДУ прахаднымі на бюджэт былі 386 балаў. У БДМУ традыцыйна запатрабавана спецыяльнасць "стаматалогія" (383 балы). На "лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый" у БДЭУ - 360. Паводле слоў Сяргея Каспяровіча, лінгвістычныя спецыяльнасці ў цэлым былі запатрабаваны. Так, у МДЛУ прахаднымі на "англійскую мову і другую замежную" сталі 382 балы.

Што датычыцца конкурсу, на спецыяльнасць "дызайн" у БДУ прэтэндавалі 12 чалавек на месца, "эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве" ў БДТУ - 5 чалавек, "псіхалогія" ў БДПУ - 4 чалавекі, "інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у ігравой індустрыі)" у БДУІР - 7 чалавек на месца.

У бягучым годзе, як і ў мінулым, на асобныя спецыяльнасці аб'яўляўся дадатковы набор на бюджэт, паколькі там засталіся вакантныя месцы. У асноўным гэта былі спецыяльнасці сельскагаспадарчага профілю.

Начальнік галоўнага кіравання таксама паведаміў вынікі ЦТ. У гэтым годзе тэсціраванне праходзілі каля 64,3 тыс. чалавек, што прыкладна на 12,5 тыс. менш, чым у мінулым годзе. Абсалютныя вынікі - 100 балаў - паказалі 323 удзельнікі. Максімум адначасова па двух прадметах паказалі 15 чалавек (у 2019 - 12).

Прыёмная кампанія бягучага года была арганізавана з выкананнем усіх неабходных умоў, якія дазвалялі б мінімізаваць магчымыя рызыкі для абітурыентаў, бацькоў, работнікаў прыёмных кампаній у сувязі з эпідсітуацыяй па каранавірусе. Гэтыя падыходы былі рэалізаваны як на ЦТ, так і непасрэдна пры прыёме дакументаў ад абітурыентаў, правядзенні ўнутраных уступных іспытаў і г.д.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі