Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Сак 2016

Амаль 200 вучоных прымуць удзел у міжнароднай канферэнцыі "Чарнобыль: праз 30 гадоў"

31 сакавіка, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Амаль 200 вучоных прымуць удзел у міжнароднай канферэнцыі "Чарнобыль: праз 30 гадоў", паведаміў сёння карэспандэнту БЕЛТА ў час прамой лініі старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.

"У Інстытуце радыебіялогіі НАН Беларусі 21-22 красавіка пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя "Чарнобыль: праз 30 гадоў", прысвечаная 30-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У ёй прымуць удзел амаль 200 вучоных з Беларусі, Расіі, Украіны і Японіі", - адзначыў Уладзімір Гусакоў.

Ён падкрэсліў, што японская дэлегацыя выказала моцную зацікаўленасць ва ўдзеле ў мерапрыемстве. "З Японіі прыедзе вялікая дэлегацыя, члены якой плануюць прадставіць свае даследаванні", - расказаў старшыня Прэзідыума НАН.

"Сярод асноўных напрамкаў канферэнцыі - радыебіялагічныя і радыеэкалагічныя наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС, радыеэкалагічныя аспекты рэабілітацыі тэрыторый, забруджаных радыенуклідамі, а таксама праблемы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый у зонах радыеактыўнага забруджвання", - растлумачыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі