Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Сак 2020

Амаль 19 тыс. выпускнікоў ВНУ плануюць размеркаваць у бягучым годзе

Амаль 19 тыс. выпускнікоў ВНУ плануюць размеркаваць у бягучым годзе
Фота з архiва

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 19 тыс. выпускнікоў ВНУ плануюць размеркаваць у бягучым годзе ў Беларусі, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

"У гэтым годзе плануем з улікам выпускаў, якія адбудуцца ва ўстановах прафесійнай адукацыі, размеркаваць каля 19 тыс. спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, 18 тыс. - з сярэдняй спецыяльнай і 23 тыс. рабочых з прафтэхадукацыяй. Лічым, што ўсе яны атрымаюць першае працоўнае месца", - сказаў Сяргей Каспяровіч.

Аналагічная сітуацыя была і ў 2019 годзе. Размеркаванне атрымалі больш за 19 тыс. выпускнікоў з вышэйшай адукацыяй (99,9 працэнта), больш за 18,5 тыс. з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй (99,5 працэнта) і 24,5 тыс. з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй (99,8 працэнта).

Паводле слоў Сяргея Каспяровіча, працэдура размеркавання будзе даволі гібкай, пытанне з недахопам працоўных месцаў для выпускнікоў не стаіць. "Пытанне ў тым, каб максімальна задаволіць інтарэсы канкрэтнага выпускніка і канкрэтнага заказчыка кадраў, - сказаў начальнік галоўнага ўпраўлення. - Сама сістэма планавання падрыхтоўкі кадраў у краіне пабудавана на аснове заказу, каб максімальна выключаць сітуацыі, звязаныя з недахопам заявак на выпускнікоў у момант заканчэння навучальнай установы".

Разам з тым часам бывае, што кампаніі, якія заказваюць кадры, спыняюць існаванне або мяняюцца іх кадравыя патрэбнасці. У гэтым выпадку, адзначыў Сяргей Каспяровіч, камісіі па размеркаванні могуць накіроўваць выпускнікоў у іншыя арганізацыі. Першае працоўнае месца для маладога спецыяліста шукаюць не толькі ўстановы адукацыі. Ініцыятыву праяўляюць як самі выпускнікі, так і работадаўцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі