Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Aug 2016

Аліна Талай выйшла ў паўфінал у бегу на 100 м з бар'ерамі ў Рыа

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Алімпійскім стадыёне ў Рыа сёння ўступіла ў барацьбу беларуская бягуха Аліна Талай, якая з'яўляецца адной з прэтэндэнтак на прызавыя месцы на дыстанцыі 100 м з бар'ерамі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аліна ўпэўнена выйшла ў паўфінал, заняўшы другое месца ў сваім папярэднім забегу з часам 12,74 сек. Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі ў гэтай дысцыпліне - Кацярына Паплаўская ў сваім забегу фінішавала з сёмым рэзультатам (13,45 сек.) і не здолела прабіцца ў паўфінальную стадыю.

Няўдала выступіла адзіная беларуская скакуха з шастом Ірына Якалцэвіч, якая ў сваёй лепшай спробе ўзляцела на вышыню 4 м 15 см. Каб трапіць у лік 12 удзельніц фінальнай стадыі, трэба было скокнуць на 4 м 65 см.

Сёння на лёгкаатлетычным турніры ўжо вызначыліся прызёры ў спаборніцтвах мужчын у трайным скачку. Алімпійскім чэмпіёнам стаў амерыканец Крысціян Тэйлар, які паказаў рэзультат 17 м 86 см, серабро заваяваў яго суайчыннік Уіл Клэй - 17 м 76 см, бронзу павязе дадому кітайскі спартсмен Дон Бін - 17 м 58 см.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі