Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Жнв 2024

Алімпіяда-2024. У Парыжы завяршыліся XXXIII летнія Алімпійскія гульні

Алімпіяда-2024. У Парыжы завяршыліся XXXIII летнія Алімпійскія гульні

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На стадыёне "Стад дэ Франс" у Парыжы прайшла цырымонія закрыцця XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спаборніцтвы ў рамках галоўнага старту чатырохгоддзя праходзілі ў сталіцы Францыі з 24 ліпеня па 11 жніўня. Беларускія атлеты, якія выступалі на Алімпіядзе ў нейтральным статусе, заваявалі чатыры медалі - адзін залаты, два сярэбраныя і адзін бронзавы. На вышэйшую прыступку п'едэстала ў мужчынскіх скачках на батуце падняўся Іван Літвіновіч, у жанчын у гэтым жа відзе спорту другой стала Віялета Бардзілоўская. У турніры адзіночак у акадэмічным веславанні серабро выйграў Яўген Залатой, а ў спаборніцтвах штангістаў у вагавой катэгорыі да 102 кг бронзу атрымаў Яўген Ціханцоў.

Таксама ў склад беларускай дэлегацыі на Гульні ўваходзілі весляры Таццяна Клімовіч, Юлія Трушкіна і Уладзіслаў Кравец, штангістка Сюзанна Валадзько, плыўцы Настасся Шкурдай, Аліна Змушко і Ілья Шымановіч, стралкі Дар'я Чупрыс і Аляксандра Пятрова, веласіпедыстка Ганна Церах, барцы Абубакар Хаслаханаў і Магамедхабіб Кадзімагамедаў, а таксама тхэквандыст Георгій Гурцыеў.

Усяго ўдзел у Алімпійскіх гульнях прынялі больш за 10 тыс. спартсменаў, якія разыгралі 329 камплектаў узнагарод. Перамогу ў медальным заліку атрымала каманда ЗША, прадстаўнікі якой выйгралі 126 узнагарод (40-44-42). Беларусь у выпадку ўліку яе выніку (1-2-1) у агульнай табліцы замкнула б топ-50 сярод 206 зборных.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі