У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Кст 2017

Аляксандр Анісімаў для свайго юбілейнага канцэрта выбраў "Урачыстую месу" Бетховена

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Урачыстую месу" Бетховена прадставіць на сваім юбілейным канцэрце 26 кастрычніка народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў, паведамілі БЕЛТА ў Белдзяржфілармоніі.

"Сёння маэстра Анісімаў - адзін з самых запатрабаваных дырыжораў Беларусі і Расіі. Нягледзячы на пастаянныя, часам па тры разы ў месяц, выхады на родную сцэну Белдзяржфілармоніі, дырыжор - жаданы госць сімфанічных аркестраў і тэатраў Еўропы, Азіі, Амерыкі. Уражвае энергія, якую ён аддае сваёй любімай справе на працягу больш як 50 гадоў", - адзначылі ў Белдзяржфілармоніі.

Кожная праграма Аляксандра Анісімава - дэталёва прадуманая і ўмела зрэжысіраваная музычная акцыя, як правіла, з сюрпрызам, прэм'ерай, нечаканым паваротам. Маэстра смела адкрывае партытуры сучасных беларускіх аўтараў, знаёміць з новымі салістамі, эксперыментуе, шукае новыя, нечаканыя формы сувязі з залай.

Але асаблівую цікавасць уяўляюць яго праграмы невядомай у Мінску класікі, якая рэдка, а тое і зусім не выконваецца: Канчэлі, Барток, Штраус, Цэмлінскі, Вагнер і інш.

Для свайго юбілейнага канцэрта з нагоды 70-годдзя маэстра выбраў сачыненне, пра якое ў архівах філармоніі няма дакладных звестак, - ці выконваўся гэты твор у Мінску. Дакладна можна сказаць, што за апошнія 40 гадоў - не. Гэта "Урачыстая меса" Бетховена. Грандыёзная фрэска працягласцю 120 мінут, шэдэўр сусветнай класікі, яна ўяўляе сабой адзін з самых папулярных твораў сусветнага сімфанічнага рэпертуару. Меса ставіць перад выканаўцамі - аркестрам, хорам, салістамі, арганістам, дырыжорам - задачы бязмежнай складанасці, і тым больш прываблівае інтрыга вечара.

На сцэну выйдуць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі, капэла імя Р.Шырмы, салісты - Ірына Крыкунова (Расія), Святлана Шылава (Вялікі тэатр, Расія), Ніклас Отэрман (Германія), Максім Кузьмін-Караваеў (Новая опера, Расія) і юбіляр - маэстра Аляксандр Анісімаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску