Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Май 2015

Алена Целяпушкіна стала пераможцай на міжнародным турніры па конным спорце ў Расіі

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У расійскім горадзе Канакова завяршыўся міжнародны турнір у трохбор'і, удзел у якім прымалі коннікі з Расіі, Беларусі і Казахстана, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможцай праграмы ўзроўню CCI3* (тры зоркі) стала двухразовая ўдзельніца Алімпійскіх гульняў беларуска Алена Целяпушкіна, якая выступала на кані Пасат. Фінальны рэзультат пары - 69,9 штрафных ачка. На другім месцы таксама беларус Аляксандр Фаміноў, які дапусціў на кані Экстракт крыху больш памылак і зарабіў 72,5 штрафных ачка. Бронзавая ўзнагарода ў расіянкі Юліі Жылінай на Тамерлане.

У Разані ў спаборніцтвах па выездзе Ганна Карасёва на кані Арлекіна стала другой, трэцяе месца ў другой беларускі Вольгі Ігуменцавай на Эн Хардзі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс