У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Врс 2016

Алена Амялюсік заняла трэцяе месца ў прэстыжнай велагонцы Giro dell'Emilia

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алена Амялюсік заняла трэцяе месца ў прэстыжнай велагонцы Giro dell'Emilia ў Італіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Балонні беларуска змагла фінішаваць у гонцы на 99 км. Практычна ўся дыстанцыя праходзіла па роўнай паверхні і толькі апошнія два кіламетры давялося пераадолець угору. Сяброўкі Алены Амялюсік па прафесійнай велакамандзе Canyon racin добра папрацавалі на гэтым складаным адрэзку перад фінішам, а беларуска паспяхова правяла атаку на заключных метрах дыстанцыі. Пераможцай гонкі стала Эліга Лонга-Барджыні з Італіі, другое месца заняла Эшлі Мулман з ПАР.

"Перад стартам не магла і падумаць, як пройдзе выступленне, паколькі апошнім часам шмат выступаю, і не магла сказаць, ці аднавілася я перад гэтай гонкай. Аднак мне дапамаглі сяброўкі па камандзе, яны добра папрацавалі ўгару, а мне заставалася ўдала фінішаваць", - расказала Алена Амялюсік.

Для беларускай велагоншчыцы гэта ўжо не першы падыум у бягучым верасні. У пачатку месяца яна стала бронзавым прызёрам шматдзённай велагонкі ў Нідэрландах. Таксама Алена Амялюсік была чацвёртая на чэмпіянаце Еўропы ў Францыі ў індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску